7 красавіка на рацэ Вілія, ля вёскі Плёсы на Маладзечаншчыне, затрымалі двух мужчын. Аднаго – з Маладзечна, другога – з Вілейшчыны. Адзін лавіў рыбу сеткамі і паспеў ужо злавіць трох плотак. Другі быў на беразе з пакетам, у якім ляжалі рыбалоўныя сеткі.

У дачыненні да фігурантаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за лоўлю рыбы забароненымі прыладамі і спосабамі і за знаходжанне на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі лоўлі. Шкода, прычыненая, навакольнаму асяроддзю ў выніку незаконнай здабычы трох плотак, склала 9 базавых велічынь або 243 рублі, паведамляюць у Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету.

За лоўлю рыбы ў забаронены час, забароненымі прыладамі або спосабамі прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50  базавых велічынь – ад 540 да 1 350 рублёў – з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы або без канфіскацыі.

За знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі з забароненымі прыладамі рыбалоўства або рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў дадзены час або тэрміны забароненая, альбо вага якой перавышае устаноўленыя нормы прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 135 да 810 рублёў, паведамляюць у Інспекцыі.

• Текст доступен на языке: Русский