Фота Pikabu.

Пра пажар у вёсцы Гарадзішча Княгінінскага сельсавета мядзельскім выратавальнікам паведамілі 28 красавіка каля 22.00.

Калі выратавальнікі прыехалі, дом гарэў адкрытым полымем. Дах праваліўся ўнутр. Акрамя даху згарэлі сцены, перакрыцці, маёмасць.

Па словах інспектара групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірыны Карапецян, падчас пажару гаспадыня дома была ў Мінску. Яна паехала ў сталіцу ў той жа дзень, 28 красавіка.

Мяркуюць, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў выкарыстання печкі.

• Текст доступен на языке: Русский