Увядзенне поўнай аплаты за ацяпленне і газ для працаздольных грамадзян, якія не занятыя у эканоміцы, пераносіцца на 1 мая 2021 года.

Адпаведную пастанову Савета Міністраў ад 23 красавіка 2020 года №252 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Газазабеспячэнне, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў, і цеплазабеспячэнне ад 1 мая 2021 года будуць аплачвацца па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне гэтых паслуг.

Раней увядзенне аплаты па поўных тарыфах было прадугледжана ад 1 мая гэтага года.