Летась на Ашмяншчыне скончылі жыццё самагубствам 9 чалавек. Восем з іх былі мужчынамі

Праблема суіцыдаў застаецца актуальнай для Ашмянскага раёна. Пра гэта піша osh.by са спасылкай на намесніка начальніка Ашмянскага раённага аддзела Следчага камітэта Сяргея Андрушойця.

Андрушойць адзначыў, што больш за ўсё самагубстваў зафіксавалі ў 2014 і 2015 гадах — 14 і 15 адпаведна.

— У мінулым годзе такіх выпадкаў было 9, — адзначыў Сяргей Андрушойць.

Аналіз матэрыялу праверак сведчыць аб тым, што пяцёра чалавек скончылі жыццё самагубствам у стане алкагольнага ап’янення.

Андрушойць таксама паведаміў, што ў 8 з 9 выпадкаў скончылі жыццё самагубствам мужчыны.

Шэсць суіцыдаў адбылося ў сельскай мясцовасці, тры — у горадзе.

Адзін грамадзянін быў пенсіянерам, трое — непрацуючых, пяцёра мелі пастаяннае месца працы.

• Текст доступен на языке: Русский