Падчас ДТЗ.

Пра гэта карэспандэнту паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, раніцай 26 лістапада мінулага года 20-гадовы жыхар Маладзечна кіраваў легкавым аўтамабілем «Рэно» рухаўся па аўтадарозе «Мінск – Маладзечна – Нарач» ў напрамку Маладзечна. На 62-м кіламетры Р-28 паблізу Краснага кіроўца выехаў на сустрэчную паласу руху і сутыкнуйся з «Мерсэдэсам». Гэта была маршрутка, на якой ехала 13 пасажыраў.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння кіроўца маршруткі і двое яго пасажыраў, а таксама пасажыр «Рэно» атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Яшчэ двум пасажырам маршруткі прычыненыя менш цяжкія траўмы.

У ходзе папярэдняга расследавання дапытаныя ўсе ўдзельнікі здарэння і праведзены ўсе іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянні. Таксама атрыманы вынікі больш чым дзесяці экспертыз.

Следчыя прыйшлі да высновы, што прычынай ДТЗ з’явілася ігнараванне патрабаванняў правілаў дарожнага руху: кіроўца «Рэно» быў за рулём у стомленым. Ён скончыў працу ў начную змену і належным чынам не адпачываў.

Устаноўлена, што падчас кіравання мужчына заснуў за рулём, страціў кантроль за бяспечным рухамі выехаў на сустрэчную паласу, што прывяло да цяжкіх наступстваў.

Кіроўца маршруткі не меў тэхнічнай магчымасці прадухіліць сутыкненне з легкавіком з моманту выезду апошняга ў яго паласу руху.

Жыхару Маладзечна прад’яўленае абвінавачванне па частцы 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, кіраўцам транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкіх і менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў).

• Текст доступен на языке: Русский