Вось дзе спачатку рамясцілі Цэнтр.

Актывісты атрымалі адказ ад Мінскага аблвыканкама з адпаведным рашэннем.

У адказ на зварот маладзечанцаў у Адміністрацыю Прэзідэнта і камітэт дзяржаўнага кантролю па пытанні змянення размяшчэння раённага цэнтра часовага (начнога) знаходжання асобаў без пэўнага месца жыхарства аблвыканкам адказаў наступнае.

Цяпер Цэнтр працуе па адрасе Таміліна, 24. Па штатным раскладзе ў арганізацыі працуе 2,5 штатныя адзінкі.

За час працы Цэнтра ў яго не звярталіся асобы без пэўнага месца жыхарства для начлега.

30 сакавіка калегіяльна правялі абследаванне і вывучылі варыянты для размяшчэння Цэнтра. У мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юры Горлаў, намеснікі старшыні Святлана Валько і Алеся Лукоўская, пракурор раёна Уладзімір Дубоўскі, начальнік РАУС Вадзім Прыгара, начальнік «Камунальніка» Мікалай Наздрын-Платніцкі. начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Барада, дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзмітры Ганчар.

Прынялі рашэнне размясціць Цэнтр па адрасе: вуліца Галіцкага, 25, у будынку вучэбна-вытворчых майстэрняў Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа. Ідзе працэдура перадачы будынка з абласной формы ўласнасці ў камунальную ўласнасць Маладзечанскага раёна.

Чаму актывісты дамагаліся пераносу

Рашэння аб пераносе Цэнтра маладзечанскія актывісты дамагаліся больш за год. Папарэдняе месца размяшчэння Цэнтра па вуліцы Таміліна было насупраць гімназіі №7, ЗАГСа, двух дзіцячых садкоў, недалёка ад медыцынскага і музычнага каледжаў. Многія бацькі і мясцовыя жыхары палічылі такое суседства недапушчальным.

Актывісты падкрэслівалі: яны разумеюць важнасць існавання такога аб’екта. Але лічаць небяспечным канцэнтраваць людзей без пэўнага месца жыхарства ў раёне, дзе так шмат устаноў для дзяцей і дзе дзеці не заўсёды пад наглядам дарослых.

Адкрываюць начлежку ля садкоў і гімназіі. Службы тлумачаць пазіцыю. Бацькі абураюцца

У Маладзечне збіраюцца адкрыць начлежку пасярод дзіцячых садкоў і гімназіі. Бацькі абураюцца

• Текст доступен на языке: Русский