Фота greenmarket.com.ua.

Фундук ў прамысловых маштабах плануюць вырошчваць у Маладзечанскім раёне, піша agronews.com.

У Вязаўцы, на Маладзечаншчыне, ужо ёсць сад фундука, які займае каля 40 гектараў.

— Гэта трохгадовыя насаджэнні. Сігнальнае плоданашэнне ўжо было ў мінулым годзе, — распавёў карэспандэнту AGRONEWS дырэктар РУП «Інстытута плодаагародніцтва» Аляксандр Таранаў.

Ён дадаў, што пакуль рана рабіць прагнозы па ўраджаю. Таксама адзначыў, што фундук набірае ўсё большую папулярнасць у беларускага спажыўца, і навукоўцы Інстытута плодаагародніцтва надаюць гэтай культуры ўвагу.

• Текст доступен на языке: Русский