Возера Нарач. Фота Vetliva.

3 красавіка ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» падчас правядзення змены «Экадыліжанс» правялі фінал ХІІІ рэспубліканскага конкурсу дзіцячых навукова-практычных праектаў эколага-біялагічнай тэматыкі «Празрыстыя хвалі Нарачы».

Сёлета 11 работ удзельнікаў фіналу прадставілі на суд экспертнага журы, паведамляюць у галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.

Мярод пераможцаў ёсць вучні з Маладзечна. Гэта

Уладзіслаў Семяняка, навучэнец ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў Маладзечна» Уладзіслаў перамог у намінацыі «Захаванне біяразнастайнасці расліннага і жывёльнага свету, ахова навакольнага асяроддзя»);

Дар’я Юрецкая, Яўгенія Іванчык, Павел Фалей, навучэнцы ДУА «Палачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна». Яны перамаглі ў намінацыі «Развіццё экалагічнага турызму з улікам ўстойлівага развіцця тэрыторый»).

• Текст доступен на языке: Русский