У Докшыцах. Фота tut.by.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла намесніца старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Аксана Палачаніна.

«У нас абстаноўка стабілізавалася. Няма вялікага росту захворванняў, які быў напачатку красавіка: апошнія тры дні шпіталізуюць з пнеўманіяй па тры чалавекі. Раней было і 10, і 12 чалавек на дзень. За апошні тыдзень таксама ніхто не памёр», — сказала Палачаніна і дадала, што ўсе ўстановы адукацыі і прадпрыемствы горада працуюць.

Інфармацыю пра зацішша пацвердзілі і медычныя крыніцы ў горадзе. 

• Текст доступен на языке: Русский