Дзеянні хлопца зафіксавала камера відэаназірання. Фота sk.gov.by.

22 лютага 2020 года 21-гадовы жыхар Ашмянаў залез на аўтамабіль Mazda 3, на якім скокнуў некалькі разоў.

Хлопец пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё капота, а таксама дэфармаваў дах, сума матэрыяльнай шкоды пацярпеламу склала 450 рублёў.

Супрацьпраўныя дзеянні малады чалавек здзейсніў, каб уразіць дзяўчат, якія ў той момант знаходзіліся побач з ім.

Дзеянні хлопца былі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Суд Ашмянскага раёна даў маладому чалавеку 2 гады ў выпраўленчай ўстанове. Прысуд уступіў у законную сілу.