Фота budetfeyerverk.puzl.com.

29 красавіка медыкі з хуткай дапамогі паведамілі ў Вілейскі РАУС пра тое, што ў вёсцы Ізбіно мужчына  параніў кісці рук, ногі, правае перадплечча.

Міліцыянеры высветлелі, што 43-гадовы жыхар Ізбіна атрымаў раненні, калі запускаў феерверк. Перад Новым годам мужчына набыў два феерверкі. Адзін запусціў на навагоднія святы, другі пакінуў на сямейную ўрачыстасць і захоўваў у гаражы.

29 красавіка каля 20.00 вырашыў запусціць яго. Зафіксаваў феерверк на зямлі, прысеў і стаў падпальваць кнот. Доўгі час гэта не атрымлівалася. Мужчына вырашыў, што феерверк сапсаваўся. Ён перастаў падпальваць кнот. Але як толькі пачаў уставаць у поўны рост, феерверк выбухнуў.

Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Мікалая Мягкова, медыкі, якія прыбылі на месца, дапамаглі мужчыну. Больш ніхто з сям’і не пацярпеў.

 

• Текст доступен на языке: Русский