Фота politring.com.

Чатыры гаспадарчыя пабудовы гарэлі 29 красавіка на Смаргоншчыне.

Спачатку, у 18.30, паведамілі пра пажар у вёсцы Арэхаўка. Гарэў хлеў у прыватным двары. Агонь знішчыў дах, сцены, перакрыцці, пашкодзіў маёмасць, закурыў сцены.

Каля 23.00 паведамілі пра пажар у Забалацці. Там гарэлі адразу тры гаспадарчыя пабудовы ў адным двары. Два хлявы агонь знішчыў, трэці – пашкодзіў.

Прычыны абодвух пажараў высвятляюць.

 

• Текст доступен на языке: Русский