Вілейскі РАУС шукае Сяргея Мікалаевіча Грабянюка 1991 года нараджэння. Прыкладна 14 красавіка ён выйшаў з дома ў Малявічах у Ілью і знік.

Мужчына жыве ў вёсцы Малявічы, што недалёка ад Ільі, па адрасе: Савецкая, 20.

Прыкметы: на выгляд 29 гадоў, рост, вышэй за 175 сантыметраў, худы, бледны авальны твар, цёмныя вочы і валасы.

Быў апрануты: чорная кепка, карычневая дублёнка, сінія джынсы, чорныя паўчаравікі і шкарпэткі.

Усіх, хто нешта ведае пра месцазнаходжанне мужчыны, просяць паведаміць па тэлефонах (8 01771) 5-26-02, (8 029) 507 66 86, або 102.

• Текст доступен на языке: Русский