На жыхара Вілейшчыны ўпала спілаванае дрэва падчас лесанарыхтоўчых работ

Аб гэтым паведаміў Следчы камітэт Беларусі.

Па дадзеных следства, 29 красавіка індывідуальны прадпрымальнік і жыхар Вілейскага раёна праводзілі лесанарыхтоўчыя работы ў Лагойскім раёне. Падчас валкі лесу ў выніку амартызацыі спілаванага дрэва 39-гадовы напарнік прадпрымальніка атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы.

Следчымі праведзены агляд месца здарэння, прызначаны шэраг неабходных экспертных даследаванняў.

Узбуджаная крымінальная справа па ч.1 ст.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса.

Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні. Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання.