На ЦТ у Маладзечне. Фота Настассі Уткінай.

Ад сёння, 2 мая, пачалі прымаць заявы на цэнтралізаванае тэставанне абітурыентаў. Рэгістрацыю перанеслі ў анлайн, але за пропускам і на здачу тэста давядзецца прыйсці самому.

Сёлета рэгістрацыю на цэнтральнае тэставанне трэба рабіць праз электронную пошту. У адказ абітурыенту дашлюць квіток для аплаты.

За пропускам на ЦТ давядзецца ісці асабіста. Арганізатары абяцаюць зрабіць электронную чаргу, каб людзі не збіраліся ў пунктах рэгістрацыі.

Паводле лютаўскай пастановы, ЦТ правядуць ад 13 чэрвеня да 12 ліпеня.

 

• Текст доступен на языке: Русский