Фота pixabay.

2 мая здарыліся пажары на Астравеччыне.

Ноччу, у 2.10, астравецкім выратавальнікам паведамілі, што гарыць аўтамабіль «Пэжо-206» у вёсцы Дайнаўка. У выніку агонь цалкам знішчыў аўтамабіль. Мяркуюць, пажар здарыўся з-за няспраўнасці электраправодкі.

Каля пяці раніцы паведамілі, што гараць гаражы ў Астраўцы, на вуліцы Міру. У выніку агонь пашкодзіў дахі і перакрыцці шасці гаражоў. Магчымая прычына – кароткае замыканне электраправодкі.

• Текст доступен на языке: Русский