Вёска Ілья. Фота vedaj.by.

Пра гэта сёння, 2 мая, карэспандэнту паведамілі ў Вілейскім РАУС. Здароўю і жыццю мужчыны нічога не пагражае.

Пра знікненне 29-гадовага Сяргея Мікалаевіча Грабянюка мы пісалі ўчора. Мужчына два тыдні таму выйшаў з вёскі Малявічы ў Ілью і знік. Сёння з Вілейскага РАУС нам паведамілі, што зніклы знайшоўся.

Мужчына жыў у мясцовай жыхаркі ў вёсцы Ільянскія хутары, што побач з Ільяй. Пра тое, што ён знайшоўся, у РАУС паведаміў мясцовы ўчастковы міліцыянер.

 

• Текст доступен на языке: Русский