Ілюстрацыйнае фота timesofisrael.com.

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады падкрэсліў, што ніякай катастрофы з-за каранавіруса няма, але пакуль што нельга расслабляцца, піша Наша Ніва.

«Нам трэба напружана вытрымаць да пачатку лета. Думаю, што з божай дапамогай мы неяк справімся, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Губернатары на гэта нацэлены. У іх пасяўная кампанія — ужо праблема нумар два. Галоўная праблема — дапамагчы дактарам, міністэрству аховы здароўя ў гэтай працы».

Нагадаем, раней Лукашэнка арыентаваўся на Вялікдзень. «Мы цяпер (гэта мае адчуванні, зыходзячы з лічбавага аналізу захворвання) знаходзімся на піку [вірусных захворванняў]. Я ўжо малю Бога, каб да Вялікадня гэты пік сышоў уніз», — казаў кіраўнік дзяржавы.

• Текст доступен на языке: Русский