Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Ашмянскім раёне зафіксавалі выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй, перадае osh.by.

Галоўны доктар раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Юры Ларыёнаў паведаміў, што цяпер работнікі санітарнай службы і цэнтральнай раённай бальніцы праводзяць эпідэміялагічнае расследаванне па ўсталяванні кантактных асоб.

Юры Ларыёнаў у чарговы раз нагадаў пра неабходнасць выканання мер фізічнага дыстанцыявання, правіл асабістай гігіены і рэспіраторнага этыкету:

— Пазбягайце месцаў масавага збору людзей, пры наведванні крам, адміністрацыйных будынкаў і іншых грамадскіх месцаў карыстайцеся маскамі і пальчаткамі. Па магчымасці абмяжуйце кантакты і перамяшчэння. Паклапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх.