Фота pikabu.ru.

3 мая ў 14.44 выратавальнікам паступіла паведамленне ад жанчыны. Яна паведаміла, што галава дзіцяці захрасла ў корпусе сістэмнага блока камп’тэра. Здарэнне адбылося ў Калінкавічах.

Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што хлопчык 2017 года нараджэння засунуў галаву ў разабраны сістэмны блок камп’ютэра і самастойна дастаць яе не змог. Выратавальнікі пры дапамозе дыэлектрычных нажніц вынялі малога. Дзіця не пацярпела, у шпіталізацыі не мела патрэбу.