Фота disright.org.

У Беларусі ў найбліжэйшы час будзе вызначана дата будучых прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час перагавораў у фармаце відэаканферэнцыі са сваім малдаўскім калегам Ігарам Дадонам, перадае БЕЛТА.

«Ведайце, што вы ў Беларусі заўсёды жаданы госць. У любы час, як толькі вам дазволяць абставіны. Я ведаю, што ў вас прэзідэнцкія выбары, але ў нас яшчэ раней адбудуцца прэзідэнцкія выбары. У нас няма падстаў тут іх пераносіць, няма магчымасці па канстытуцыі перанесці гэтыя выбары. Таму мы правядзем выбары, у найбліжэйшы час з датай вызначымся. Гэта будзе дакладна летам. Апошні тэрмін — канец жніўня», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

• Текст доступен на языке: Русский