Жыхара Вільні затрымалі за парушэнне мяжы ў Астравецкім раёне, паведамляюць ў Дзяржпагранкамітэце.

Сігнал трывогі на пульт дзяжурнага пагранзаставы «Лоша» паступіў 2 мая ў 4.20. З дапамогай сістэмы відэаназірання памежнікі заўважылі невядомага, які ішоў уздоўж чыгуначнага палатна з Літвы ў Беларусь.

– Праз тры хвіліны парушальніка затрымалі. Ім аказаўся 55-гадовы грамадзянін Літвы. З сабой у жыхара Вільні быў праязны білет і медыцынская маска.

Мужчына растлумачыў, што ў пошуках лепшага жыцця дабіраўся ў Расію.

У дачыненні да затрыманага распачалі адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне мяжы. Парушальніку пагражае штраф да 1 350 і дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь на пяць гадоў.

• Текст доступен на языке: Русский