Фота Настассі УТКІНАЙ.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў новыя дадзеныя па COVID-19 на 5 мая, перадае тэлеграм-канал АТН.

Па стане на 5 мая ў Беларусі зафіксавалі 18350 выпадкаў захворвання на каранавірус. Прырост за суткі склаў 861 выпадак.

Колькасць памерлых і людзей, якія паправіліся і выпісаныя з бальніц, на 5 мая невядома.

Міністэрства аховы здароўя не паведамляла пакуль статыстыку на сёння.