Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністр унутраных спраў Беларусі Юры Караеў 5 мая адказаў на пытанні журналістаў пасля паседжання Палаты прадстаўнікоў.

Ён расказаў, што на COVID-19 захварэлі каля 500 міліцыянераў, 34 ужо выздаравелі, але некалькі знаходзяцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Большасць, расказаў Караеў, пераносіць хваробу бессымптомна. У ліку хворых ёсць супрацоўнікі патрульна-паставой службы, аховы, Акадэміі МУС, каля 20 працаўнікоў бальніцы МУС.