Фота abcnews.com.

У сувязі з тым, што пандэмія каранавіруса ідзе на спад, Еўрапейскі Саюз разглядае магчымасць адкрыць ўнутраныя мяжы з сярэдзіны мая, заявіла міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене, піша Delfi.

«У Еўракамісіі мы абмяркоўваем, Савет міністраў таксама адбыўся, гаворка ідзе пра тое, што 15 мая, скажам, максімальны тэрмін, калі ўнутраныя межы Еўропы могуць быць адкрыты», — заявіла Р. Тамашунене ў інтэрв’ю радыёстанцыі Lietuvos radijas. Па яе словах, адначасова будзе пакінута магчымасць самім дзяржавам вырашаць пытанне магчымых санітарных праверак на мяжы.

Міністр сказала, што абмежаванні на знешніх межах з Беларуссю і Расіяй застануцца як мінімум да чэрвеня.
https://nn.by/?c=ar&i=251173

• Текст доступен на языке: Русский