Фота Настассі УТКІНАЙ.

Беларускі ўрад павялічыў дзяржзаказ на грэчку ў гэтам годзе ў 2 разы, перадае БелТА.

Адпаведную пастанову Савета Міністраў ад 30 красавіка 2020 года №265 афіцыйна апублікавана сёння, 5 мая, на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Аб’ём заказу на пастаўку грэчкі для дзяржаўных патрэб павялічаны з 15 тысячаў тон да 30 тысячаў тон. Адпаведна ўсе аблвыканкамы, акрамя Віцебскага, закупяць па 6 тысячаў тон грэчкі замест 3 тысячаў тон.

Такім чынам, агульны дзяржзаказ на зерне павялічаны з 796,8 тысячаў да 811,8 тысячаў тон.

Раней Мінсельгасхарч паведамляла, што Беларусь ужо сёлета адмовіцца ад імпарту грэчкі і па даручэнні Лукашэнкі поўнасцю забяспечыць унутраны рынак айчыннымі крупамі.