Фота Настассі Уткінай.

Беларускія праваахоўнікі спынілі спробы прадаваць пад выглядам антысептыку шклоамываючую вадкасць для аўтамабіляў. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр унутраных спраў Юры Караеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вытворцы «амывайкі»  паспрабавалі прадаць яе як антысептык, проста памяняўшы налепкі.

– Імгненна гэтыя продажы былі спыненыя, – падкрэсліў міністр.

Ён удакладніў, што гаворка ішла пра дзясяткі-сотні літраў. Акрамя таго, праваахоўнікі праводзяць вялікую працу па выкрыцці спекулянтаў, якія нажываюцца на продажы медыцынскіх масак.

– Ёсць тыя, хто, атрымаўшы ліцэнзію Міністэрства аховы здароўя на вытворчасць масак, папрацавалі некалькі дзён, а потым заявілі, што станок зламаўся, і сталі па большай цане перапрадаваць маскі і касцюмы. Яны таксама былі абвінавачаныя, – падкрэсліў міністр.

Юры Караеў удакладніў, што іх дзейнасць была спыненая, альбо, што яшчэ больш важна, накіравана ў патрэбнае рэчышча, гэта значыць на забеспячэнне патрэбаў сістэмы аховы здароўя.

 

• Текст доступен на языке: Русский