Ігар Булаўка. Фота osh.by.

Начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама прызначаны Ігар Міхайлавіч Булаўка.

Вядома, што Булаўка з’яўляецца ўраджэнцам Ашмянаў. Аб гэтым паведаміла ашмянская раённая газета.

Раней Булаўка быў супрацоўнікам КГБ. Ён займаў пасаду начальніка аддзела абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам упраўлення КГБ па Гродзенскай вобласці. На Беларусь 4 сказалі, што раней дзейнасць Булаўкі была звязана з сілавымі структурамі.

Раней пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама займаў Аляксандр Вярсоцкі. У сакавіку 2020-га Лукашэнка прызначыў яго старшынёй Свіслацкага райвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский