Ілюстрацыйнае фота LA Times.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла інфармацыю па каранавірусу па стане на 5 мая.

Згодна статыстыцы, у Беларусі на 5 мая паправілася і выпісаныя з бальніц 3771 чалавек (за суткі — 512 чалавек), памерлі 107 чалавек (за суткі — 4 чалавекі).

Нагадаем, што некалькі гадзін таму Аляксандр Лукашэнка назваў агульную колькасць выпадкаў на сёння — 18350. Прырост склаў 861 выпадак.