У Мядзелі згарэла аўто. Мяркуюць, што з-за кароткага замыкання

З-за кароткага замыкання праводкі ў Мядзелі згарэў аўтамабіль, перадае narachanka.by.

4 мая ў 23:38 у Цэнтр кіравання надзвычайнымі сітуацыямі Мядзельскага раёна паступіла паведамленне аб пажары. На вуліцы Чырвонаармейскай ў Мядзелі загарэўся аўтамабіль Citroen. Агонь пашкодзіў салон і маторны адсек аўтамабіля.

Таксама пашкоджаныя лакафарбавыя матэрыялы і фара аўтамабіля Peugeot-605, які стаяў побач, і лакафарбавае пакрыццё і задняе кола аўтамабіля Proton-Persona.

Меркаваная версія прычыны пажару — структурны дэфект у электраабсталяванні (кароткае замыканне праводкі).