Маладзечна. Фота Настассі Уткінай.

Рэйтынг стварыў Цэнтр новых ідэй.

Мы не імкнемся прысароміць найгоршыя гарады і пахваліць найлепшыя – Цэнтр новых ідэй хоча, хутчэй, павялічыць зацікаўленасць грамадства рэгіянальнымі праблемамі і ўзмацніць экспертную дыскусію, пішуць на сайце.

Усяго з рэйтынгу 23 гарады. Маладзечна – на 19 месцы, паміж Слуцкам і Оршай. Ствараючы рэйтынг, улічвалі такія паказчыкі, як

  • дэмаграфічная ўстойлівасць
  • стан эканомікі
  • якасць жыцця
  • празрыстасць кіравання
  • турыстычная прывабнасць

Найменш балаў горад набраў па паказчыках – якасць жыцця і празрыстасць кіравання. Так, складальнікі рэйтынгу адзначаюць, што Маладзечанскі райвыканкам не публікуе на сайце свае рашэнні, інфармацыю пра адкрытыя пасяджэнні, кароткі агляд зваротаў грамадзян. Беларускамоўная верся сайта выканкама ёсць, але на ёй размяшчаюць не ўсю інфармацыю.

• Текст доступен на языке: Русский