Нарач. Фота TUT.BY.

У пачатку красавіка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці прайшоў аўкцыён, на якім за 460 тысяч рублёў прадалі ў прыватную ўласнасць ўчастак 20 сотак. Гаспадаром надзела стаў бізнесмен з Мінска. Яго сям’і належаць таксама два суседніх ўчастка. 

Аб гэтым паведамляе TUT.BY.

Участак плошчай каля 20 сотак знаходзіцца каля вёскі Цімашкоўшчына — на першай берагавой лініі возера Мядзел. Ён быў выстаўлены на аўкцыён з пачатковай цаной у 30 тысяч рублёў.

Але падчас таргоў яна вырасла ў 15 разоў і склала каля 460 тысяч рублёў (каля 178 тысяч даляраў па курсе на пачатак красавіка).

Улічваючы суму, тады адным з варыянтаў бачылася, што пераможца проста такім чынам сарваў аўкцыён і не аплаціць куплю, бо такое часам робяць, каб забраць лот пазней па больш прывабнай цане. Але не ў гэтым выпадку.

Нядаўна ўчастак быў зарэгістраваны на пераможцу аўкцыёну — бізнесмена з Мінска, сям’я якога ў пачатку 2020 года набыла два суседніх ўчастка. Агульная плошча трох надзелаў — каля 0,58 гектара або каля 58 сотак. Мэтавае прызначэнне кожнага — для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома. Усе ўчасткі размяшчаюцца прыкладна ў такіх межах (апошні – знізу):

Імя бізнэсмэна TUT.BY не апублікаваў, таму што, як паведамляе журналіст, ён не з’яўляецца ні буйным, ні публічна-вядомым.

Ва ўмовах аўкцыёну сказана, што да ўчастку можна падключыць электразабеспячэнне пры ўмове таго, што пераможца таргоў аплаціць работы па будаўніцтве электрасетак магутнасцю 0,4-10 кВт. Маецца таксама тэхнічная магчымасць газіфікацыі ад індывідуальнай балоннай устаноўкі. Цэнтральныя водазабеспячэнне, водаадвядзенне, газазабеспячэнне, асфальтаваны пад’езд у населеным пункце адсутнічаюць, сказана ва ўмовах таргоў.

Мяркуючы па ўсім, гэта адзін з самых дарагіх участкаў за апошнія гады. Бо ў тым жа Мінскім раёне у 2019 годзе самы дарагі ўчастак каштаваў 186 тысяч рублёў, у 2018-м — 135 тысяч рублёў.