Андрэй Трапашка. Фота з сайта МНС.

5 мая, вяртаючыся з дзяжурства дамоў, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 вёскі Падбярэззе, старшы сяржант Андрэй Трапашка дапамог пацярпелым у ДТЗ.

Па словах выратавальніка, раніцай ён мяніўся з дзяжурства і адправіўся дадому.  Выязджаючы на ​​трасу М7 на тэрыторыі Валожынскага раёна, убачыў, што адбылося ДТЗ, удзельнікамі якога сталі аўтамабілі «Форд Транзіт» і «Опель».

На месцы здарэння. Фота з сайта МНС.

Легкавы аўтамабіль ужо загарэўся. Андрэй хутка зрэагаваў, прыадчыніў капот, зняў клемы з акумулятара, і разам з яшчэ адным кіроўцам, які таксама спыніўся, затушылі аўтамабіль.

Затым выратавальнік агледзеў пацярпелых. Мужчына адчуваў сябе нармальна. А дзяўчына жалілася на вельмі моцны боль у руцэ. Андрэй наклаў шыну на руку з падручных сродкаў. Пасля чаго пад’ехалі медыкі і павезлі дзяўчыну ў бальніцу.

На месцы здарэння. Фота з сайта МНС.

– За тры гады маёй службы ў МНС я выязджаў на два ДТЗ, але першую даўрачэбную дапамогу прыйшлося аказваць ўпершыню. Дзейнічаў «на аўтамаце». Напэўна, служба загартоўвае характар, – усміхаецца Андрэй.

• Текст доступен на языке: Русский