Фота blogs.scientificamerican.com.

Адпаведная пастанова Саўміна ад 5 мая  №268 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Захварэлыя на каранавірус абавязаны паведамляць пра магчымыя крыніцы свайго заражэння, а таксама расказаць пра свае кантакты і месцы знаходжання.

Заражаныя і кантакты першага ўзроўню абавязкова праходзяць медыцынскі агляд.

Тэрміны знаходжання грамадзян у самаізаляцыі могуць быць прадоўжаныя або скарочаныя па рашэнні дактароў.

Вызначана, што дзеці да дзесяці гадоў павінны самаізалявацца, калі яны з’яўляюцца кантактамі другога ўзроўню, маюць адзін або некалькі рэспіраторных сімптомаў і наведваюць дзіцячыя сады або школы.

Знаходжанне непаўналетніх грамадзян у самаізаляцыі забяспечваюць іх законныя прадстаўнікі.