Фота Настассі УТКІНАЙ.

Касіра крамы з Астравецкага раёна падазраюць у крадзяжы выручкі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Адміністрацыя гандлёвага аб’екта звярнула ўвагу на нястачу ў касе і звярнулася ў міліцыю.

– Аказалася, што да знікнення выручкі мае дачыненне кантролёр-касір крамы. Па версіі праваахоўнікаў, 20-гадовая дзяўчына на працягу некалькіх дзён брала грошы з касы. Шкода перавысіла 1076 рублёў, – распавялі ў міліцыі.

Крадзеж зафіксавалі камеры відэаназірання.

• Текст доступен на языке: Русский