З лецішча на Мядзельшчыне скралі рэчы на 345 рублёў

Пры наведванні лецішчаў гаспадары выяўляюць выпадкі крадзяжоў. Аб гэтам піша narachanka.by са спасылкай на Мядзельскі РАУС і РАСК.

Невядомая асоба вырвала металічны прабой дзвярэй і пранікла ў хлеў дачнага дома ў вёсцы Леанардава.

Адтуль выкралі ровар «Школьнік» салатавага колеру, механічны кормаздрабляльнік, рулон металічнага дроту, металічныя граблі. А яшчэ з двара прыхапілі чатыры металічныя бочкі.

У выніку жыхарцы Мінска прычынілі страты на 345 рублёў.

Райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу.