Фота Настассі Уткінай.

Пробашч адной з ашмянскіх каталіцкіх парафій трапіў у бальніцу з каранавірусам. Ва ўсім ашмянскім дэканаце не праводзяцца публічныя набажэнствы, піша Радыё Свабода.

Заражэнне каранавірусам святара пацвердзілі ў курыі Гродзенскай дыяцэзіі.

«Ксёндз-канонік цяпер знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі. Праведзеныя тэсты на прысутнасць каранавіруса ў арганізме далі станоўчы вынік. Здароўе святара паступова ідзе на папраўку», — гаворыцца ў паведамленні курыі.

У касцёлах Ашмянаў і навакольных вёсак увялі каранцін. Публічныя багаслужбы скасавалі. Аднак храмы застаюцца адкрытымі для наведвання тых, хто хоча памаліцца індывідуальна.

Напярэдадні шпіталізацыі ксяндза ў ашмянскім касцёле справілі масавую імшу з прычашчэннем вернікаў і бежмаваннем (мірапамазаннем) біскупам.

Па словах мясцовых жыхароў, пасля шпіталізацыі ксяндза ва ўдзельнікаў набажэнства пачалі масава браць тэсты на каранавірус.

• Текст доступен на языке: Русский