Фота Настассі Уткінай.

На пляцоўку будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі прыбыў састаў  з ядзерным палівам для першага энергаблока, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

«На АЭС забяспечана неабходная тэхнічная гатоўнасць памяшканняў, абсталявання, сістэм і элементаў, а таксама арганізацыйная гатоўнасць персаналу станцыі да бяспечнага звароту са свежым ядзерным палівам. Да завозу паліва ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі аб’екты першага энергаблока перададзеныя пад ахову ўнутраных войскаў у штатным рэжыме», – паведамілі ў прэс-службе.

У адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам спецыялісты Беларускай АЭС сумесна з генеральным падрадчыкам – АСЭ – забяспечаць прыёмку паліва і правядзенне яго уваходнага кантролю.

• Текст доступен на языке: Русский