На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

3 мая, каля 15.40, у Маладзечанскі ГРАНС паведамілі пра пажар у садовым таварыстве «Апельсін», што ў Лебедзеўскім сельсавеце на Маладзечаншчыне.

Пра пажар паведамілі самі гаспадары, расказалі ў ГРАНС Маладзечна. Па словах гаспадароў, яны прыехалі на дачу, затапілі лазню. Праз гадзіну ўбачылі, як з яе ідзе густы дым. І адразу патэлефанавалі ў МНС.

У выніку пажару выгарала парылка, перакрыццё ўсёй плошчы лазні, знішчана маёмасць. Пацярпелых няма. Прычыну высвятляюць. Разглядаюць парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (перакал печы).

На месцы пажару. Фота ГРАНС Маладзечна.

За апошнія пяць гадоў парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення ўваходзіць у тройку самых распаўсюджаных прычын гібелі людзей ад пажараў, заўважыюць спецыялісты ГРАНС Маладзечна.

МНС нагадвае:

-паміж сценкамі печы і драўлянымі канструкцыямі павінен заставацца паветраны прамежак памерам не менш за дзесяць сантыметраў;

-печ і комін у месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнні цаглянага мура не менш за 38 сантыметраў;

-каб своечасова заўважыць расколіны, комін павінен быць пабелены. Не радзей аднаго разу на месяц комін неабходна чысціць ад сажы;

-трэба прадугледзець абаронуз негагучых матэрыялаў на падлозе ля топкі печы памерам 50х70 сантыметраў;

-тапіць печ рэкамендуецца 2-3 разы на дзень не больш за 1,5 гадзіны, каб пазбегнуць перекалу. Топку спыняйце за 2 гадзіны да сну – дровы перагараць і можна будзе зачыніць комін;

-не выкарыстоўвайце для распалкі гаручыя вадкасці. Не пакідайце адкрытымі топачныя дзверцы і запаленую печ без нагляду;

У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

• Текст доступен на языке: Русский