Фота Настассі Уткінай.

З мэтай умацавання транспартнай дысцыпліны, спынення фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення ДАІ Маладзечна ад 8 да 11 лютага праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Цвярозы кіроўца».

ДАІ Маладзечна ўзмоцніць кантроль за фізічным станам кіроўцаў. Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць з задзейнічаннем іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі.

У 2019 годзе на Міншчыне па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося 82 ДТЗ. За чатыры месяцыгэтага года супрацоўнікамі ДАІ Мінскай вобласці зафіксавалі 1007 фактаў кіравання ў стане ап’янення.

На тМаладзечаншчыне за мінулы перыяд 2020 года зарэгістравана 20 ДТЗ, у якіх тры чалавекі загінулі, 23 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося 2 ДТЗ.

Кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення – адно з самых сур’ёзных парушэнняў. Загэта кіроўца пазбаўляецца права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на тры гады. Таксама ён атрымлівае штраф ад 1350 да 2700 рублёў. За паўторнае кіраванне на працягу года ў нецвярозым выглядзе ўзбуджаецца крымінальная справа, а машыну канфіскуюць.

Калі вы сталі сведкам альбо відавочцам кіравання ў стане алкагольнага ап’янення, альбо ведаеце дакладна пра асоб, схільных да такіх дзеянняў, просьба паведаміць па тэлефлнах (8 0176) 77-16-56 або GSM 102.

• Текст доступен на языке: Русский