У двары на Скарыны. Фота забяспечанае Ірынай Тархан.

Новы арт-аб’ект – будзільнік са старой шыны – з’явіўся ў двары шматпавярховак па вуліцы Скарыны ў Маладзечне.

Будзільнік зрабіў жыхар двара Андрэй Зайцаў. Менавіта гэты двор на Скарыны вядомы сваім крэатыўным выглядам. Актыўныя жыхары ўпрыгожваюць яго цікавымі аб’ектамі, ладзяць сумесныя святы, а яшчэ задумалі зрабіць карцінную галерэю проста ў двары.

Жыхары двара пазіруюць на фоне новага арт-аб’кта. Фот забяспечанае Ірынай Тархан.

• Текст доступен на языке: Русский