Павел Дашкевіч - у цэнтры. Фота uomoik.gov.by.

Сярод удзельнікаў суперфіналу рэспубліканскага тэлевізійнага праекту «Я ведаю!» – навучэнец Маладзечанскай гімназіі №10, адзінаццацікласнік Павел Дашкевіч.

Павел з пачатковых класаў паспяхова ўдзельнічаў у інтэлектуальных гульнях. Хлопец цікавіцца медыцынай, біялогіяй, літаратурай, гісторыяй.

Павел прайшоў у суперфінал інтэлектуальнага праекта ў сваёй узроставай катэгорыі і ўвайшоў у лік 12 лепшых удзельнікаў, паведамляюць у Галоўным упраўленні адукацыі мінаблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский