Фота 015.by.

30-гадовага мужчыну затрымалі ўчора, 6 мая. Сёння склалі адміністрацыйны пратакол і накіравалі яго ў суд.

Як распавёў оперупаўнаважаны па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Вілейскага РАУС Вадзім Бурак, падазраваны – жыхар Вілейкі. Мужчына мае працу.

Кліентаў – іншых мужчын – фігурант шукаў праз сацсеткі. За свае паслугі браў 90-100 рублёў.

Адміністрацыйны пратакол склалі па артыкуле 17.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з артыкулам, мужчыну пагражае штраф або адміністрацыйны арышт.

 

• Текст доступен на языке: Русский