Фота mogilevnews.by.

Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў аддзеле ЖКГ Вілейскага райвыканкама.

Першапачаткова паведамлялася, што ацяпленне ў жылфондзе на Вілейшчыне адключаць 1 мая. Аднак у сувязі з паніжэннем тэмпературы і неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай Мінаблвыканкам прыняў рашэнне пасунуць тэрміны.

Таму ацяпленне на Вілейшчыне адключаць заўтра, 9 мая. Установам адукацыі і медыцыны пакідаюць магчымасць ацяпляцца.