«Не пакідайце дзяцей адных!» Пад такой назвай ад 11 мая па 1 чэрвеня ў Маладзечанскім раёне правядуць прафілактычную акцыю, прымеркаваную да міжнароднага Дня сям’і і Дня абароны дзяцей.

У чарговы раз, работнікі МНС прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячых свавольстваў з агнём і гібелі дзяцей на пажарах.

Мэта акцыі: знізіць колькасць надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей у побыце, на вуліцы, грамадскіх месцах, на вадаёме.

Акцыя ўжо традыцыйная, але ў гэты раз фармат зносін і сустрэч работнікаў МНС з насельніцтвам будзе адрознівацца толькі тым, што яны пройдуць дыстанцыйна.

Мы пастараліся прадугледзець мерапрыемствы як для бацькоў, так і для дзяцейНа мясцовым радыё правядуць віктарыну. У некаторых школах вучні паўдзельнічаюць у аглядзе-конкурсе «Я б у выратавальнікі пайшоў …».

Для маладых мам, шматдзетных бацькоў заняткі арганізуюць у анлайн-рэжыме. Разам з піцай даставяць у школы навучальную прадукцыю ад МНС.

Штогод дзеці становяцца мімавольнымі ўдзельнікамі падзей, пры якіх атрымліваюць рознага роду траўмы. Дапытлівасць, фізічная актыўнасць, невялікі жыццёвы досвед, адсутнасць бацькоўскага кантролю – асноўныя складнікі надзвычайных сітуацый з удзелам малалетніх.

 

• Текст доступен на языке: Русский