Фота The New York Times.

У Лівіі размешчана каля 1200 супрацоўнікаў адной з расійскіх прыватных ваенных кампаній, так званай «ЧВК Вагнера», гаворыцца ў прадстаўленым ААН дакладзе, пра які даведаліся СМІ.

57-старонкавы даклад склалі супрацоўнікі маніторынгавай місіі камітэта ААН па санкцыях у дачыненні да Лівіі. Ён трапіў у рэдакцыі адразу некалькіх міжнародных інфармацыйных агенцтваў. BBC распавядае аб чым гэты дыклад.

У ім гаворыцца, што да 1200 наймітаў «ЧВК Вагнера» ​​у Лівіі ваююць на баку генерала Халіфы Хафтара супраць міжнародна прызнанага ўрада ў Трыпалі. Дакладчыкі падкрэсліваюць, што гэта толькі прыблізная лічба, заснаваная на «нешматлікіх візуальных кантактах і інфармацыі адкрытых крыніц».

Паведамленні аб тым, што «ЧВК Вагнера» ​​прысутнічае ў Лівіі, з’яўляюцца ў СМІ не ўпершыню. Рускай службе BBC байцы ЧВК распавядалі аб аперацыях у Лівіі яшчэ ў 2018 годзе. Аднак раней пра гэта афіцыйна не дакладвалі ААН.

У дакладзе гаворыцца, што расійскія найміты дзейнічаюць у Лівіі з 2018 года, «аказваючы тэхнічную падтрымку ў рамонце ваенных машын і беручы ўдзел у баявых аперацыях». Члены ЧВК працуюць наводчыкамі артылерыі, снайперамі, і «даюць кансультацыі ў галіне процідзеяння электронным назіранням», гаворыцца ў дакладзе.

У складзе ЧВК, акрамя расейцаў, ваююць грамадзяне Беларусі, Малдовы, Сербіі і Украіны, гаворыцца ў дакладзе.

Таксама назіральнікі ААН пішуць пра сірыйскіх наёмнікаў, якія ваююць на баку генерала Хафтара.

У студзені прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у адказ на пытанне аб прысутнасці ЧВК у Лівіі заявіў, што расіяне, ваюючыя ў гэтай краіне, не прадстаўляюць інтарэсаў дзяржавы.

У дакладзе ўтрымліваецца інфармацыя пра 122 наёмнікаў, якія, «верагодна, удзельнічаюць або ўдзельнічалі ў аперацыях на тэрыторыі Лівіі». 39 з іх — з спецыялізаванага снайперскага падраздзялення ЧВК, астатнія 83 — з іншых баявых падраздзяленняў, гаворыцца ў дакладзе.

Ваенныя, якія змагаюцца на баку ўрада нацыянальнай згоды, казалі пра захоп узбраення, «падобнага з тым, якое выкарыстоўвалі супрацоўнікі «ЧВК Вагнера» на ўсходзе Украіны і ў Сірыі», гаворыцца ў дакладзе.

Дакладчыкі вывучаюць адкрытую інфармацыю пра існаванне кантракту паміж Хафтарам і ЧВК, які закончыўся 15 кастрычніка мінулага года. Па гэтай інфармацыі, Хафтар застаўся павінен ЧВК 173 мільёнаў даляраў.

Лівійскі канфлікт: што адбываецца?

Грамадзянская вайна ў Лівіі працягваецца ад 2011 года, калі ў выніку паўстання быў зрынуты рэжым Муамара Кадафі.

Генерал Халіфа Хафтар называе сябе камандуючым Лівійскай нацыянальнай арміі і кантралюе значную частку тэрыторыі на ўсходзе краіны. У красавіку мінулага года сілы Хафтара пачалі наступ на войскі ўрада нацыянальнай згоды ў Трыпалі.

Сілы Хафтара пакуль не ў стане авалодаць сталіцай, але ў пачатку года яны захапілі трэці па велічыні горад і найважнейшы порт Сірт.

Тады ж было заключана часовае перамір’е паміж супрацьлеглымі сіламі. Аднак абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў зрыве дамовы. Гэтыя абвінавачванні сталі прычынай няўдачы перамоваў у Маскве, якія адбыліся ў пачатку студзеня.

Многія лічаць, што канфлікт у Лівіі ператварыўся ў проціборства знешніх сіл, паколькі кожны з бакоў падтрымліваюць замежныя гульцы.