Фота Дар'і Буракінай для TUT.BY.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў Беларусі здолеюць перамагчы каранавірус, у тым ліку і з божай дапамогай.

Пра гэта ён заявіў сёння, 8 мая, падчас размовы з удзельнікамі цырымоніі каля храма-помніка ў гонар Усіх Святых, перадае БелТА.

— Думаю, Гасподзь дапаможа пераадолець па ўсёй краіне гэтыя няшчасце і напасці, — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў той уклад, які ўнёс народ у абарону як саміх сябе, так і барацьбу з вірусам. Лукашэнка упэўнены ў правільнасці абранага краінай шляху ў барацьбе з распаўсюджваннем інфекцыі.

За ўвесь час у Беларусі зафіксавалі 20168 выпадкаў заражэння каранавірусам. Паправіліся 5067 чалавек, памерлі 116 пацыентаў.

Згодна з парталам універсітэта Джона Хопкінса, які вядзе статыстыку па каранавірусу, Беларусь знаходзіцца на 27 месцы сярод усіх краін свету па колькасці зафіксаваных выпадкаў.