9 і 10 мая ў Маладзечне пройдуць спаборніцтвы па пляжным валейболе.

У суботу і нядзелю спаборніцтвы пачнуцца ў 10:00. Спартсмены будуць гуляць на пляцоўкі для пляжных відаў спорту ў маладзечанскім парку Перамогі.

Валейбалісты згуляюць у чатырох намінацыях: мужчыны да 40 год, жанчыны да 40 год, міксты, ветэраны.

9 мая будуць гуляць мужчыны і жанчыны да 40 год, у нядзелю пройдуць сустрэчы ў ветэранаў і згуляюць міксты.