Фота Настассі УТКІНАЙ.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў раёна ў студзені-сакавіку 2020 года склала 861,2 рублёў, у тым ліку ў сакавіку — 874,7 рублёў.

Пра гэта паведамляе narachanka.by са спасылкай на Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці.

Вышэй за сярэдні раённы ўзровень склалася заработная плата работнікаў інфармацыі і сувязі — 1547,2 рублёў, фінансавай і страхавой дзейнасці — 1452,4 рублёў. Занятых забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 1104 рублёў.