Фота wallpapers.99px.ru.

За год іх стала менш на 40 чалавек.

У мінулым годзе ў рэгіёне ахопу «Рэгіянальнай газеты» заставалася 150 ветэранаў Другой сусветнай вайны. У 2018 годзе на Павіллі жыло 180 ветэранаў.

Маладзечна

У Маладзечанскім раёне жыве 39 ветэранаў, трое з іх нядаўна пераехалі з іншых раёнаў. Сярод іх 22 удзельніка баявых дзеянняў, пяць інвалідаў Вялікай Айчыннай, 12 работнікаў тыла, адзін блакаднік і адзін прыфрантавік чыгункі.

Вілейка

На Вілейшчыне жыве 25 ветэранаў вайны, сярод іх 19 удзельнікаў баявых дзеянняў. Шэсць работнікаў тыла.

Валожын

На Валожыншчыне 12 ветэранаў вайны.

Смаргонь

У Смаргонскім раёне жыве 13 ветэранаў, сярод іх шэсць удзельнікаў баявых дзеянняў, два блакаднікі, чатыры работнікі тыла і адзін прыфрантавік чыгункі.

Мядзел

На Мядзельшчыне жыве 13 ветэранаў, 12 з іх – удзельнікі баявых дзеянняў.

Астравец

У Астравецкім раёне два ветэраны, абодва ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях.

Ашмяны

На Ашмяншчыне шэсць ветэранаў вайны, пяцёра з іх – удзельнікі баявых дзеянняў.

• Текст доступен на языке: Русский